У Кітаі ад каронавірусу памерлі 2912 асобаў, вылечылі больш за 44 тысячы чалавек


Медыкі ў Кітаі зарэгістравалі 80 026 пацверджаных выпадкаў інфікаваных на каронавірус. Інфекцыя забрала жыцці 2912 асобаў, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя Кітаю.

Усяго ў свеце зарэгістравана 89 070 інфікаваных на каронавірус, з якіх 80 026 – у Кітаі. Колькасць ахвяраў інфекцыі ў Паднябеснай склала 2 912 асобаў, ва ўсім свеце – 3 044. Пры гэтым медыкі паведамляюць, што ў Кітаі выпісалі 44 462 пацыентаў, якіх вылечылі. У свеце лік тых, хто вылечыўся складае 45 074 асобаў.

На другім месцы пасля Кітаю па колькасці інфікаваных на каронавірус знаходзіцца Паўднёвая Карэя. Тут у шпіталях 4 212 пацыентаў. 1 694 выпадкаў зафіксавана ў Італіі. У Іране колькасць інфікаваных вырасла да 978 асобаў.

27 лютага стала вядома пра першы пацверджаны выпадак захворвання каронавірусам у Беларусі. Ён быў выяўлены ў іранскага студэнта, які прыляцеў з Баку 22 лютага.

«На сённяшні момант, ва ўстановах аховы здароўя Беларусі з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю знаходзяцца тры пацыенты. Ва ўсіх траіх стан здавальняючы, клінічных праяваў хваробы няма», – паведаміла 1 сакавіка Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
У Беларусі ўжо тры пацыенты з падазрэннем на каронавірус
2020.03.01 15:55

СК belsat.eu

 

 

Стужка навінаў