У інтэрнэце распачалі збор сродкаў на кнігу ўспамінаў пра Анемпадыстава


У сеціве распачаўся збор сродкаў на выданне кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў – у вачах сяброў і знаёмых». Кніга выйдзе на беларускай, расейскай і польскай мовах. Збор сродкаў на выданне вядзецца і ў Беларусі, і ў Польшчы, распавяла «Белсату» Таццяна Нядбай, намесніца старшыні ПЭНу.

У кнізе «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў – у вачах сяброў і знаёмых» сабраныя ўспаміны аўтараў з Беларусі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Канады пра мастака. Акрамя таго, у кнігу ўвойдуць тэксты вершаў і песень, напісаныя ім для «Новага неба» і «Народнага альбома».

«Сябры Міхала пачалі ствараць кнігу пасля яго смерці. Гэта Святлана Курс, Віця Корзун, Кася Камоцкая а таксама іншыя асобы, якія сталі часткай каманды. Увогуле гэтая кніга паўстала як польска-беларуская ініцыятыва. Міхал быў моцным паланафілам, ён меў шмат сябраў у Польшчы. Многія трагічна ўспрынялі ягоную смерць і хацелі выказацца на гэты конт. Так і паўстала ідэя зафіксаваць памяць і ўшанаваць Міхала, праз выданне ўспамінаў пра яго», – распавяла «Белсату» Таццяна Нядбай, намесніца старшыні ПЭНу.

Таццяна Нядбай таксама адзначае, што сабекошт адной кнігі большы, чым агучана на краўдфандынгу. Але нават нягледзячы на гэта стваральнікі праекту надрукуюць столькі асобнікаў, колькі будзе падтрымана ў сеціве. Пазней кніга з’явіцца і ў продажы, але каштаваць яна будзе нашмат болей.

Збор сродкаў у Беларусі: https://ulej.by/project?id=1358115

Збор сродкаў у Польшчы: https://www.paypal.com/pools/

Кнігі на польскай мове можна браць у Варшаве, Познані і Беластоку.

Hавiны
У Менску ўпершыню ўручылі прэмію імя Міхала Анемпадыстава
2019.04.07 20:47

У ноч на 23 студзеня 2018 года Міхал Анемпадыстаў заснуў за кампутарам. Пазней стала вядома, што мастак памёр – інсульт. Ён памёр у 53 гады.

Міхал – адзін з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтар знакавых беларускіх песень, а таксама дызайнер, графік, паэт, публіцыст, фатограф.

Hавiны
У Менску ўпершыню ўручылі прэмію імя Міхала Анемпадыстава
2019.04.07 20:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў