У Бешанковіцкім раёне памёр кожны сёмы з каронавірусам


Районная больница, здымак мае ілюстрытаўны характар. Фото: «Белсат»

На Віцебшчыне чарговым асяродкам распаўсюду каронавіруса і пнеўманіі стаў Бешанковіцкі раён.

Як паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на афіцыйную статыстычную інфармацыю адносна раёну, станам на 17 красавіка каронавірус быў пацверджаны ў 28 жыхароў раёну. З іх памерлі чацвёра, або кожны сёмы.

Hавiны
Чатыры смерці за тыдзень. Што вядома пра сітуацыю з каронавірусам у Бешанковічах?
2020.04.17 16:55

Пры гэтым у больніцы Бешанковічаў ляжалі 50 пацыентаў з пнеўманіямі. У шасці з іх быў пацверджаны каронавірус.

Насельніцтва раёну складае каля 15 тыс. чалавек.

На думку мясцовых жыхароў, эпідэмія магла пачацца з дому адпачынку «Крупеніна», дзе размяшчалі «першыя кантакты» заражаных каронавірусам. Санапрацоўку праводзілі працаўніцы раённага цэнтру гігіены і эпідэміялогіі. Пазней 57-гадовая дэзынфектарка санстанцыі памерла ад пнеўманіі.

Рэпартаж
Валанцёры, якія дапамагаюць медыкам у Докшыцах: «Нашую сітуацыю ў іншых краінах расцанілі б як надзвычайнае здарэнне»
2020.04.14 18:05
  • У дамапогу дактарам Бешанковіцкай бальніцы адкрыты дабрачынны пазабюджэтны рахунак: BY44AKBB36323110030582200000 УНП 300194206 БІК AKBBBY21215 у філіі №215 ААТ «ААБ Беларусбанк». Больніца просіць таксама тэрмінова купіць ёй тры ўвільгатняльнікі кіслароду для людзей з лёгачнай недастатковасцю. На гэта трэба 960 рублёў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў