У Беларусі з’явілася гарачая лінія ў пытаннях незаконнага звальнення

Яе арганізавалі Міністэрства працы разам з Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы, гаворыцца на старонцы ведамства.

Атрымаць кансультацыю можна па тэлефонах (8 017) 306 37 82 або (8 017) 306 48 54. Лінія будзе працаваць па буднях з 9:00 да 18:00 (перапынак з 13:00 да 14:00) і па суботах з 9:00 да 12:00.

Нагадаем, што ўчора Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць механізмы праверкі звальненняў на прыватных прадпрыемствах. Кіраўнік краіны заявіў, што часам звальняюць тых, хто не хацеў падпісвацца за альтэрнатыўных кандыдатаў.

Лукашэнка: «На прыватных прадпрыемствах звальняюць тых, хто не падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў»

У красавіку ў Беларусі звольнілі 67 тысячаў чалавек.

У красавіку ў Беларусі звольнілі 67 тысячаў чалавек

КТ belsat.eu

Hавiны