Расея хоча адмяніць роумінг з Беларуссю


І іншымі краінамі ЕўрАзЭС. Паводле расейскіх чыноўнікаў, дамаўляцца наконт гэтага павінныя аператары.

Міністар сувязі Расеі Мікалай Нікіфараў заявіў журналістам, што ягонае ведамства падтрымлівае прапанову аб адмене міжнароднага роўмінгу паміж Расеяй і Беларуссю.

Такую прапанову Валянціна Матвіенка, спікар Савету Федэрацыі, зрабіла падчас пленарнага пасяджэння 4-га форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі, які праходзіць у Маскве.

Мы за, мы падтрымліваем, – сказаў Нікіфараў.

«У Расейскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь дзейнічае рынкавая эканоміка, таму гэта павінныя вырашаць самі аператары. Калі аператары звернуцца ў профільнае міністэрства, мы з радасцю прымем адпаведныя папраўкі», – цытуе міністра «Інтэрфакс».

Нікіфараў таксама дадаў, што ягонае міністэрства «актыўна прасоўвае ідэю адмены міжнароднага роўмінгу на прасторы ЕўрАзЭС».

ДД; фота – Matteo Gorza

Стужка навінаў