Пяскоў: У Лукашэнкі эмоцыі бяруць верх


Расея працягне дыялог з Беларуссю адносна паставак газу і нафты, не зважаючы на заявы Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта 17 лютага паведаміў прэс-сакратар кіраўніка РФ Дзмітрый Пяскоў. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Пяскоў адзначыў, што дыялог паміж Беларуссю ды Расеяй будзе працягвацца, перадусім працягнуцца кантакты беларускіх кампаніяў непасрэдна з расейскімі пастаўшчыкамі нафты.

Адносна заявы Лукашэнкі, што калі РФ у лютым не паставіць нафту ў патрэбных аб’ёмах, Менск пачне адбор з транзітнай трубы, прэс-сакратар адзначыў, што «часам, сапраўды, эмоцыі бяруць верх». Аднак, паводле яго, у Сочы кіраўнікі дзвюх краін «дасягнулі пэўнага разумення», з якога і трэба зыходзіць.

«Кіраўнікі дзяржаваў вырашылі, што на ўзроўні кабінетаў, чальцоў кабінетаў, якія курыруюць пытанні двухбаковай інтэграцыі, будуць як раз займацца далей прапрацоўкай тэмы паставак энергарэсурсаў», – сказаў Пяскоў.

Hавiны
Лукашэнка: у Крамлі разумеюць інтэграцыю як паглынанне Беларусі
2020.02.14 12:42

Пры гэтым ён пакінуў без каментароў выказванні Лукашэнкі пра нібыта наяўнай у Масквы мэты інкарпараваць Беларусь.

Лукашэнка патрабуе 24 млн т нафты

У сваю чаргу сам кіраўнік Беларусі, зацвярджаючы 17 лютага рашэнне на ахову дзяржаўнай мяжу, заявіў пра «шквал крытыкі ў наш адрас з боку Расеі, што мы нібыта пагражаем ці то спыніць пастаўкі нафты на Захад, ці то выліліся пагрозамі, што будзем браць нафту з транзітнага нафтаправода для забеспячэння нашых НПЗ».

Лукашэнка падкрэсліў: паміж Беларуссю і Расеяй афіцыйна замацаваная дамоўленасць на пастаўку 24 млн т нафты.

«Вось і ўсё», – сказаў ён, паведамілі ў Адміністрацыі беларускага кіраўніка.

14 лютага кіраўнік краіны выказаўся адносна апошніх беларуска-расейскіх перамоваў.

Hавiны
Лукашэнка распавёў, дзе збіраецца знайсці замену расейскай нафце
2020.02.14 15:58

«Я нікога не шантажаваў, сказаў: калі з Расеі не будзе пастаўлена нафты ў патрэбных абʼёмах (у студзені яны паставілі ўсяго 500 тыс. т – 1,5 млн т недапаставіў), мы пачнем адбор з транзітнай трубы», – сказаў ён.

Таксама, паводле яго, у кіраўніцтве Расеі намякаюць на далучэнне Беларусі ў абмен на адзіныя кошты на энерганосьбіты. Але, заявіў ён, ні беларускі, ні расейскі народы ніколі не захочуць пайсці па гэтым шляху.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў