Новым галоўным трэнер сталічнага клубу «Дынама» стаў Андрэй Сідарэнка. У ягоны трэнерскі штаб увайшлі Андрэй Кавалёў і Дзмітрый Краўчанка. З усімі заключаныя кантракты да канца сезону, паведамляе сайт хакейнага клубу.
Андрэй Сідарэнка таксама з ліпеня ўзначальвае Нацыянальную зборную Беларусі.
У «Дынама» ён змяніў Гордзі Дўаера, які быў звольнены 9 лістапада разам з усімі асістэнтамі.
59-гадовы Сідарэнка нарадзіўся ў расейскім горадзе Чэбаркуле. У 1979 годзе ў складзе моладзевай зборнай СССР перамог на чэмпіянаце свету. Трэнерскую кар’еру распачаў у менскім «Дынама», некалькі разоў перамагаў на чэмпіянатах Беларусі (1993–1995 гг.). Трэнаваў таксама «Хімік-СКА» і «Гомель», узначальваў польскую «Унію» і зборную Польшчы. Працаваў з расейскімі клубамі «Спартак», «Трактар», «Металург» ды інш.
Андрэй Сідарэнка быў адным з першых трэнераў Нацыянальнай зборнай Беларусі ў 1993–1996 гг.
ІІ, belsat.eu