Нобэлеўскімі лаўрэатамі ў галіне хіміі сталі распрацоўнікі літый-іённых батарэяў


Нобэлеўскай прэміяй па хіміі за 2019 год уганаруюць Джона Б. Гудэнафа з ЗША, М. Стэнлі Ўітынгэма з Вялікай Брытаніі ды Акіра Ёсіно з Японіі. Пра гэта паведамляе «Тўітэр» Нобэлеўскага камітэту.

Узнагарода прысуджаная «за распрацоўку літый-іённых батарэяў».

У Нобэлеўскім камітэце адзначылі, што літый-іённыя батарэі зрабілі рэвалюцыю ў сучасным жыцці і выкарыстоўваюцца ва ўсім, ад мабільных тэлефонаў да ноўтбукаў і электрамабіляў.

Сваёй працай сёлетнія лаўрэаты заклалі падмурак бяздротавага грамадства, якое не карыстаецца выкапнёвым палівам.

Hавiны
Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізікі атрымаюць за даследаванне космасу
2019.10.08 14:32

МГ belsat.eu

Стужка навінаў