Нацбанк: хлеб даражэе, а мяса патаннела


Паводле Нацыянальнага банку Беларусі, адносна лютага спажывецкія кошты ў сакавіку 2019 года выраслі на 0,4 %.

«Гадавая базавая інфляцыя склала 4,9 % супраць 5 % месяцам раней. Пры гэтым адносна папярэдняга месяца адзначаецца зніжэнне коштаў на мяса і мясапрадукты, што сведчыць аб паступовым спыненні ўплыву кан’юнктурнага шоку ў галіне жывёлагадоўлі. Разам з тым захоўваецца паскораны рост коштаў на прадукцыю, у вытворчасці якой выкарыстоўваюцца прадукты зернеперапрацоўкі – хлеб, муку, большасць відаў круп, макаронныя вырабы», – гаворыцца ў справаздачы Нацбанку.

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у сакавіку хлеб і хлебабулачныя вырабы падаражэлі на 1,7 % (2,3 % з пачатку года).

Крупы і бабовыя ў сакавіку сталі даражэй на 1,8 %, у тым ліку проса на 8,3 %, грэчка – на 4,6 %, аўсяныя аплаткі – на 4,8 %, пярлоўка – на 4,5 %, піша TUT.BY.

Летась кошты на мяса птушкі падскочылі на 21,7 %, а свініна падражэла 16,2 %.

У сакавіку падчас візіту ў Баранавічы Аляксандра Лукашэнку запыталі пра рост коштаў на курынае мяса. Кіраўнік краіны заявіў, што падставаў для росту коштаў няма. «Гэта ўжо лезуць у кішэні», – канстатаваў Лукашэнка.

Hавiны
Лукашэнка выйшаў да жыхароў Баранавічаў. Яны пыталіся яго пра курыцу
2019.03.22 20:26

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў