Арменія настойвае, каб новы генеральны сакратар Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) быў абраны шляхам кансэнсусу і лічыць, што паскараць гэты працэс не трэба.
«У аснову АДКБ закладзены прынцып прыняцця кансэнсусных, прымальных для ўсіх рашэнняў. Справа не ў паскарэнні або запаволенні тых ці іншых працэсаў, а ў павышэнні эфектыўнасці арганізацыі шляхам прыняцця прымальных для ўсіх рашэнняў, выключэння сітуацыяў, якія не маюць прававога рэгулявання», – адзначыла прэс-сакратарка МЗС Арменіі Ганна Нагдалян у інтэрв’ю ТАСС, каментуючы заклік МЗС Беларусі паскорыць працэс прызначэння новага генеральнага сакратара АДКБ.
Паводле прэс-сакратаркі, «увесь час нашага сяброўства ў АДКБ мы падкрэслівалі важную ролю арганізацыі ў сістэме бяспекі Арменіі, таму наш прыярытэт – з дапамогай абмеркавання і шчыльнай супрацы павысіць яе аўтарытэт і эфектыўнасць дзейнасці». «Скрозь гэтую прызму і трэба разглядаць крок Арменіі, які накіраваны на аддзяленне дадзенай структуры ад ўнутрыправавых пытанняў краіны», – дадала Нагдалян.
2018.12.25 15:46
ІІ, belsat.eu