Макей назваў галоўную падзею 2019 года для Беларусі


Уладзімір Макей. Фота – Міхаіл Цярэшчанка/ТАСС

Пра найважнейшую падзею для нашай краіны сёлета міністр замежных справаў Беларусі распавёў у размове з БелТА.

На думку кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея, падзеяй года для нашай краіны стануць II еўрапейскія гульні.

«У Менск і ў цэлым у Беларусь прыедзе мноства гасцей як з Еўропы, так і з іншых рэгіёнаў свету. Імпрэза абяцае быць маштабнай, яскравай і відовішчнай. Усе органы дзяржкіравання, уключаючы МЗС, да яе сур’ёзна рыхтуюцца», – заявіў Макей.

Паводле дыпламата, летась МЗС прапанавала амбасадарам, якія працуюць у Менску, азнаёміцца ​​з беларускай базай для падрыхтоўкі гімнастаў.

«Не тое каб мы раскрылі ім вялікі сакрэт, але спартыўныя кулісы прыадчынілі», – працягнуў Макей.

Паводле Макея, Беларусь стварыла добрыя ўмовы для гасцей імпрэзы, увёўшы бязвізавы рэжым для грамадзянаў 74 краінаў, якія ўязджаюць у Беларусь праз аэрапорт у Менску.

ДД/Belsat.eu

Стужка навінаў