Лукашэнка ўзнагародзіў маці Колі


У Палацы Незалежнасці 21 снежня Аляксандр Лукашэнка ўручаў дзяржаўныя ўзнагароды працаўнікам розных сфераў дзейнасці. Сярод іншых ордэнам Пашаны зганараваная галоўная доктарка Рэспубліканскага клінічнага медычнага цэнтру Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Ірына Абельская – маці малодшага сына Лукашэнкі, Мікалая.

Пра ўзнагароджанне Ірыны Абельскай паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

У фотарэпартаж на сайце Лукашэнкі фота Абельскай не трапіла. Але яе можна пабачыць у відэасюжэце «Беларусь-1».

Тое, што маці Колі Лукашэнкі з’яўляецца Ірына Абельская – сакрэт палішынеля ў Беларусі. У мінулым Абельская – асабісты доктар Аляксандра Лукашэнкі. Вядома, што разам яны не жывуць. На афіцыйных мерапрыемствах побач звычайна не зʼяўляюцца.

Лукашэнка сёння таксама ўзнагародзіў ордэнам Пашаны генеральнага дырэктара Менскага заводу колавых цягачоў Ігара Летава, дырэктарку віцебскай гімназіі №8 Раісу Грабоўскую, прафесара БДЭУ Генадзя Караленка, вядучага рэдактара галоўнага выдання БЕЛТА Аліну Шрубок ды інш.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў