Лукашэнка абяцае да 1 студзені 2020 года зацвердзіць новыя меры ў сферы барацьбы з наркотыкамі


На нарадзе па пытаннях барацьбы з распаўсюдам наркотыкаў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што да канца года будуць прынятыя дадатковыя захады ў сферы антынаркатычнага заканадаўства. «Да 1 студзені 2020 года кропкі над « павінны быць расстаўлены», – падкрэсліў ён. Пра гэта паведамляе БелТА.

Лукашэнка кажа, што «антынаркатычны дэкрэт» 2014 года дазволіў пераламаць сітуацыю ў сферы барацьбы з наркотыкамі і стабілізаваць абстаноўку. Ён адзначыў, што за мінулыя пяць гадоў колькасць нарказлачынстваў скарацілася ў 1,5 разы, а ўчыненых з удзелам непаўналетніх – прыкладна ў 5 разоў (з 466 у 2014 годзе да 97 у 2018 годзе).

«Аднак, нягледзячы на ​​прыведзеныя паказнікі, асаблівых падстаў для самазаспакоенасці няма, – перакананы Лукашэнка. – Мы прынялі рашэнне, што да гэтага пытання прыкладна праз пяць гадоў вернемся, прааналізуем практыкі і, калі неабходна, прымем дадатковыя меры, што сёння і спрабуем зрабіць. З першай спробы ў нас атрымаецца або, можа, яшчэ раз прыйдзецца да гэтага пытання вярнуцца, але да 1 студзені 2020 года кропкі над « павінны быць расстаўлены».

Нарада па барацьбе з наркотыкамі. Фота – president.gov.by

Паводле Лукашэнкі, «аслабляць ціск на субʼекты наркатрафіку і наагул пастаўшчыкоў наркотыкаў» нельга.

«Калі хоць на імгненне пра гэта забудзем, наша краіна патоне ў гэтых праблемах і ў гэтым страшным зелле, – звярнуў увагу Лукашэнка. – Толькі за мінулы год праваахоўнікамі перахоплена на мяжы амаль паўтоны гашышу. Не спыняюцца спробы зноў падсадзіць нашых людзей на сінтэтычныя наркотыкі. Адных амфетамінаў і іншых псіхатропных рэчываў канфіскавана звыш 36 кг».

ВІДЭА
У Вярхоўным судзе заявілі, што пратэсты супраць артыкулу 328 інспіруе «наркатычнае лобі»
2018.05.30 10:57
  • У снежні 2014 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў так званы «антынаркатычны дэкрэт», які прадугледжвае больш жорсткае пакаранне за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі. Улады сцвярджаюць, што дзякуючы дэкрэту Лукашэнкі ў Беларусі стала менш злачынстваў, звязаных з незаконным зваротам наркотыкаў.
  • Між тым сваякі асуджаных і эксперты лічаць, што адбываецца паказальная барацьба з наркотыкамі, але пад ударам апынуліся не наркагандляры, а пераважна тыя, хто ўжываў лёгкія наркотыкі ў малых дозах.
Hавiны
Як наркаспажыўцам дапамагаюць на фестывалях у Польшчы. Вялікі рэпартаж
2019.10.27 15:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў