Кошт паліва на АЗС з 7 красавіка павялічваецца на капейку


У адпаведнасці з прынятай канцэрнам палітыкай стрымлівання коштаў на аўтамабільнае паліва раздробныя кошты на АЗС з 7 красавіка 2019 году павялічваюцца на 1 капейку, паведамляе канцэрн «Белнафтахім».

Такім чынам кошт бензіну АІ-92 складзе 1,50 руб., АІ-95 – 1,61 руб., АІ-98- 1,82 руб., ДТ – 1,61 руб.

Змена рознічных коштаў адбываецца ў сувязі з ростам кошту нафты з улікам яе рынкавай кан’юнктуры, тлумачыць прэсавая служба канцэрну.

З пачатку 2019 году кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырасла на 17,9 %, а раздробныя кошты на маторнае паліва за гэты перыяд павялічаны ў сярэднім на 3,9 %, што не кампенсавала росту выдаткаў НПЗ на набыццё сыравіны.

Hавiны
«Белнафтахім» працягне павышаць кошт бензіну
2019.04.01 17:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў