«Коммерсантъ»: пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь могуць аднавіцца ўжо ў сакавіку


Газета «Коммерсантъ» піша, што ў перамовах Масквы і Менска па пастаўках нафты намеціўся істотны прагрэс, які дасць магчымасць ужо ў сакавіку ўвайсці ў звычайны графік працы.

Аналізуючы апошнія навіны пра беларуска-расейскія нафтавыя перамовы, выданне канстатуе, што абодва бакі гатовыя пайсці на саступкі: Беларусь – плаціць прэмію да экспартнага парытэту на працягу бліжэйшых гадоў, а Расея – паступова зніжаць яе ў кошт памяншэння экспартнай пошліны. Як паведаміў учора міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак, прэмія расейскім кампаніям будзе штогод зніжацца прыкладна на $ 2 за тону.

«Дзмітрый Марынчанка з Fitch лічыць, што прэмія да экспартнага парытэту ў $ 2 на тону – гэта велічыня на ўзроўні статыстычнай хібнасці, усяго $ 0,3 цэнта за барэль, і ні да якой значнай для Беларусі эканоміі яна не прывядзе.

Цяпер, кажа ён, экспартная пошліна (яна ж патэнцыйная зніжка, з якой расейскія кампаніі могуць пастаўляць нафту ў Беларусь) складае каля $ 70 за тону, або $ 9 за барэль. Ён нагадвае, што ў наступным годзе пошліна, згодна з падатковым манеўру, павінна паменшыцца на $ 15-20 на тону ў залежнасці ад цаны, і ясна, ч то прапанаваныя $ 2 на тону ніяк зніжэнне пошліны не кампенсуюць», – піша «Коммерсантъ».

Крыніца газеты, знаёмая з сітуацыяй, паведамляе, што з паўнавартаснымі пастаўкамі на беларускія НПЗ у выпадку дасягнення дамоўленасці з расейскімі нафтакампаніямі могуць узнікнуць праблемы, бо Беларусь, каб загрузіць Наваполацкі «Нафтан», на працягу як мінімум двух тыдняў адбірае тэхналагічную нафту (выкарыстоўваецца для падтрымання трубы ў працоўным стане) з падводзяць нафтаправодаў. Гэта прывядзе да страты прапускной здольнасці на беларускія НПЗ.

Аб’ектыў
Лукашэнка заявіў пра нафтавую перамогу над Крамлём
2020.02.21 21:41
  • Масква і Менск у канцы мінулага года не змаглі заключыць кантракты на пастаўкі нафты. Раней кошт нафты для Беларусі разлічваўся па формуле «рынкавы кошт + прэмія пастаўшчыкам». Аднак з улікам рэалізацыі Расеяй чарговага этапу падатковага манеўру кошт расейскай нафты для Беларусі вырас (паводле ацэнак «Белнафтахіму», цяпер цана складае каля 83% ад сусветнай). У гэтых умовах Менск палічыў старую нафтавую формулу несправядлівай і плаціць прэмію адмовіўся. Крэмль на саступкі Лукашэнку не пайшоў і з 1 студзеня 2020 года Расея спыніла падачу нафты на беларускія НПЗ, што прывяло да зніжэння загрузкі вытворчых магутнасцяў.
  • 4 студзеня нафту на беларускія НПЗ пачалі пастаўляць кампаніі алігарха Міхаіла Гуцырыева, які сябруе з Лукашэнкам. Аднак Менск дагэтуль не дасягнуў дамоўленасцяў з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі («Роснефть», «Сургутнефтегаз», «Газпромнефть»), а кампаніі Гуцырыева, на думку экспертаў, здольныя паставіць Беларусі ў 2020 годзе толькі каля 3 мільёнаў тон нафты (пры тым, што беларускі бок планаваў закупіць 24-25 млн). У студзені ў Беларусь было пастаўлена толькі 500 тысяч тон расейскай нафты – адна чвэрць з таго, што планавалася.
Hавiны
Таямнічы візіт: з якімі прапановамі Сечын прыязджаў да Лукашэнкі?
2020.02.19 16:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў