Кіраўнік КДК: «Калі б Мінздароўя ўзяў і сказаў, скажам, 1000 чалавек у нас заражана. Гэта што, усіх задаволіць?»


Кіраўнік Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў пракаментаваў працу Міністэрства аховы здароўя са СМІ.

Выданне Onliner прыводзіць дыялог Леаніда Анфімава з журналістамі:

– Вось мы абмяркоўваем гэтую тэму (каронавіруса. – заўвага. Onliner) учора, можа быць, нават кулуарна. А колькі на самай справе заражаных? Калі б, скажам, Мініздароўя ўзяў і сказаў, скажам, 1000 чалавек у нас заражана. Гэта што, усіх задаволіць?

– Гэта задаволіць усіх больш, чым загадкі ад Міністэрства аховы здароўя, – настойвалі журналісты.

– Дык калі гэтай 1000 чалавек няма?

– Добра, скажыце, колькі ёсць.

– Ну, 200. Вось я сёння раніцай чытаў, што 200.

– Так вам жа неафіцыйна гэта сказалі, афіцыйна пра гэта не гаворыцца. А мы ж робім справаздачу ў САЗ, як усе краіны. З-за недахопу інфармацыі і ўзнікае паніка.

– Мне пастаянна шлюць гэтыя СМС сябры і іншыя, маўляў, скажыце праўду. Я пішу: «У нас 150 тысяч заражаных». Мне кажуць: «Ды не жартуй так».

Анфімаў сказаў, што не чытае афіцыйныя паведамленні Міністэрства аховы здароўя, таму што ў яго і на працы «хапае негатыўнай інфармацыі». Але ён можа патэлефанаваць міністру і запытаць, колькі інфікаваных у Беларусі.

«Я не ведаю, якая інфармацыя патрэбная? Перад сённяшнім адкрыццём сесіі (Палаты прадстаўнікоў – заўв. belsat.eu) мы абмяркоўвалі гэтае пытанне і казалі, што, калі ідзе эпідэмія простага грыпу, такога ажыятажу няма. Людзі не паміраюць хіба пры гэтым?»

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў