Першы прэм’ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч у эфіры тэлеканалу АНТ раскрытыкаваў дэмакратыю, апазіцыю ды падтрымаў кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі ў якасці кіраўніка краіны.
Вячаслаў Кебіч, які ўзначальваў беларускі ўрад у 1990–1994 гадах, заявіў, што дэмакратыя – «гэта самае горшае, што толькі можна прыдумаць».
«Сёння нездарма кажуць, што трэба адысці ад лібералізму, бо некаторыя ліберальныя кіраўнікі, ліберальныя лідары, яны разумеюць так: што хачу, то кажу, што хачу, то раблю», – лічыць былы прэм’ер.
Пры гэтым, паводле яго, у Беларусі няма ніякай апазіцыі, а толькі «група крыкуноў, якая нават тое, што яны кажуць, яны нават не разумеюць, што яны кажуць». І іншай кандыдатуры на пасаду прэзідэнта, акрамя Лукашэнкі, няма, падкрэсліў ён.
МГ belsat.eu