Паводле апошніх дадзеных, у Кітаі ад каронавірусу загінуў 41 чалавек. Агулам зафіксавана 1287 выпадак заражэння. Пра гэта паведамляе Reuters.
Нацыянальная камісія па ахове здароўя паведаміла ў суботу, што ў Кітаі ад каронавірусу загінуў 41 чалавек, хворых – 1287.
Выпадкі заражэння фіксуюцца па ўсім свеце. Ужо тры чалавекі захварэлі ў Францыі, тры чалавекі ў Малайзіі і адзін у Аўстраліі. Раней паведамлялася пра выпадкі заражэння ў Тайвані, Непале, Сінгапуры, В’етнаме, Паўднёвай Карэі, Японіі, Тайландзе і ЗША. Сачыць за распаўсюдам хваробы па свеце можна на адмысловым сайце.
Эпіцэнтр вірусу – горад Ўу-Хань правінцыі Ху-Бэй. Сімптомы каронавірусу падобныя да грыпавых – павышаная тэмпература, кашаль, цяжка дыхаць. Новы каронавірус 2019-nCoV выклікае пнеўманію ды ўскладненні. Галоўная небяспека вірусу: ён перадаецца паветрана-кропельным шляхам ад чалавека да чалавека, а таксама адаптуецца і мутуе.
У Кітаі для барацьбы з вірусам задзейнічаюць вайсковых медыкаў. Ізалявалі 13 гарадоў краіны і закрылі самы папулярны ўчастак Вялікай Кітайскай сцяны – Бадалін. У Пекіне нават адмянілі святкаванні кітайскага Новага года 25 студзеня.
ІІ belsat.eu