HRW: У Іраку каля 1500 дзяцей арыштаваныя за сувязі з «Ісламскаю дзяржаваю»


Улады Ірака і іракскага Курдыстана падвяргаюць катаванням і неабгрунтаванаму крымінальнаму пераследу непаўналетніх, затрыманых па падазрэнні ў сувязях з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы».

Пра гэта паведамляе міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch.

Паводле праваабаронцаў, дзяцей і падлеткаў затрымліваюць пры мінімальным падазрэнні ў падтрымцы тэрарыстаў – незалежна ад таго, удзельнічалі яны ў здзяйсненні злачынстваў або, да прыкладу, працавалі на падкантрольнай «ІД» тэрыторыі кіроўцамі або кухарамі. Пры гэтым міжнародныя нормы (у тым ліку Канвенцыя аб правах дзіцяці) патрабуюць ад уладаў займацца рэабілітацыяй дзяцей, якія былі ўцягнутыя ў ваенныя канфлікты, і дапускаюць заключэнне дзяцей пад варту толькі ў крайніх выпадках.

Апытаныя праваабаронцамі дзеці распавялі, што давалі прызнальныя паказанні пад катаваннямі, не атрымлівалі юрыдычнай дапамогі, а судовыя паседжанні па іх справах часта доўжыліся 5-10 хвілінаў.

Паводле праваабаронцаў, у канцы 2018 гады пад вартай па абвінавачваннях у датычнасці да тэрарызму знаходзіліся каля 1500 дзяцей. 185 непаўналетніх замежнікаў ужо асуджаныя.

ІІ, belsat.eu, паводле «Медуза»

Стужка навінаў