Саюз беларускіх пісьменнікаў (СПБ) адмыслова да Дня ведаў падрыхтаваў школьнікам падарунак – анімацыйны фільм «Ад Скарыны пачатак… Пяць стагоддзяў нашай кнігі».
«Псалтыр» Францішка Скарыны, Статуты ВКЛ, падпольныя выданні Кастуся Каліноўскага, нашаніўская пара, эпоха беларусізацыі і першая Нобелеўская прэмія па літаратуры – усе гэтыя падзеі знайшлі адлюстраванне ў анімацыйным фільме. Бо беларуская кніга, на думку стваральнікаў мультфільма, аб’ядноўвала нашу нацыю і рухала яе наперад. Дзякуючы творцам, выдаўцам і распаўсюднікам друкаванага слова сто гадоў таму паўстаў масавы беларускі рух, працягам і вынікам якога стала незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі», – кажа Барыс Пятровіч, старшыня СБП.
Анімацыйны фільм створаны на замову СБП крэатыўным агенцтвам «Малако» (канцэпцыя, рэжысура, прадакшн). Агучваў анімацыйны фільм Аляксандр Малчанаў, экс-акцёр Купалаўскага тэатра, рэжысёр Рамана Падалякі. Партнёр — грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!
ЮВ belsat.eu