Працаўнікі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі абураныя прыбіральнямі, у якія яны вымушаныя хадзіць. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.
У тэлеграм-канале таксама апублікаваныя фота брудных і счарнелых прыбіралень.
«Гэтыя фота зробленыя на розных вытворчых пляцоўках прадпрыемства. Але карціна ўсюды абсалютна аднолькавая. Акрамя, вядома, адміністратыўнага будынку ў Салігорску, дзе сядзіць начальства і куды могуць зазірнуць замежныя госці. Там усё вылізана», – заяўляюць працаўнікі.
У прэсавай службе «Беларуськалія» карэспандэнтам «Белсату» адмовіліся даваць якіясьці каментары па тэлефоне.
ААТ «Беларуськалій» з’яўляецца адным з найбуйнейшых вытворцаў і экспарцёраў калійных угнаенняў у свеце. Прадукцыя прадпрыемства, 100 % акцый якога належаць дзяржаве, экспартуе больш чым у 120 краінаў свету.
«Беларуськалій» таксама належыць да ліку найбуйнейшых падаткаплатнікаў у Беларусі.
МГ belsat.eu