Чыноўнікі, дыпламаты, дырэктары прадпрыемстваў. Лукашэнкам прызначаныя 23 новыя асобы


26 снежня Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік краіны прызначыў і выказаў згоду на прызначэнне дыпламатаў, намеснікаў міністраў і мясцовай вертыкалі, паведамляе прэсавая служба кіраўніка Беларусі.

Новыя амбасадары

Кіраўнік краіны прызначыў новых амбасадараў. Гэтак надзвычайным і паўнамоцным паслом Беларусі ў Алжыры па сумяшчальніцтве прызначаны Сяргея Цярэнцьеў. Марына Далгаполава стала пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Беларусі пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Акрамя таго кіраўнік Беларусі даў згоду на прызначэнне Андрэя Андрэева генеральным консулам Беларусі ў Шанхаі (Кітайская Народная Рэспубліка).

Hавiны
Вялікія кадравыя змены пасля Новага года. Што будзе з урадам Румаса?
2019.11.29 15:35

Чыноўнікі і дырэктары прадпрыемстваў

Старшынём Беларускага дзяржаўнага канцэрну харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам»стаў Анатоль Бубена. Першым намеснікам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прызначаны Баляслаў Пірштук. Ігар Шустоў узначаліць ААТ «Менск Крышталь». Гунько Сяргей стаў першым намеснікам Міністра прамысловасці. Наталля Філіпава – намеснікам Міністра юстыцыі. Аксана Цылько прызначана старшынём Камітэту дзяржаўнага кантролю Берасцейшчыне. Новым генеральным дырэктарам РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі» стаў Дзмітрый Колмач. Вячаслаў Хрол прызначаны членам Віцебскага аблвыканкаму.

ВІДЭА
Перад галоўнай бітвай Лукашэнка гуляе фігурамі, лаяльнымі сваёй сям’і
2019.12.14 09:53

Лукашэнка прыгразіў новым вертыкальшчыкам адказнасцю за карупцыю

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады. Выступаючы перад чыноўнікамі кіраўнік краіны адзначыў, што «ніякага прабачэння за карупцыю службовых асоб і іх начальнікаў не будзе».

«Калі твой падначалены – жулік, то ў мяне ўзнікаюць адразу пытанні да кіраўніка», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкаму стаў старшыня камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванню Ігар Часнок. Намеснік старшыні Лідскага райвыканкаму Віктар Пранюк прызначаны намеснікам старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму.

У Полацкі райвыканкам з Верхнядзвінска пераедзе Ігар Марковіч. Яго месца ў Верхнядзвінску зойме першы намеснік старшыні Верхнядзвінскага райвыканкаму Васіль Шылаў.

Талачынскі райвыканкам узначаліць Алег Лындзін. Нараўлянскі райвыканкам – Сяргей Дылюк. Першы намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкаму Генадзь Шатуеў узначаліць Карэлічы. Уладзіслаў Гершгорын пераведзены кіраваць Ашмянскім райвыканкамам.

На пасаду старшыні Касцюковіцкага райвыканкаму ўзгоднены Аляксандр Гарбачэўскі. Сяргей Щацкі ўзначаліць Крычаўскі райвыканкам.

Першы намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкаму Аляксандр Сівакоў узгоднены на пасаду кіраўніка адміністрацыі Чыгуначнага раёну гораду.

Кіраваць адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну Магілёва стане былы дэпутат Пётр Салаўёў.

Меркаванні
Мілітарызацыя цэнтральнага апарату. Чаму афіцыйны Менск адмаўляецца ад «гульняў у лібералізм»?
2019.12.06 19:16

СК belsat.eu

Стужка навінаў