Былы кіраўнік NATO: «Беларусь чакае вайна і анексія»


Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю ўкраінскаму інтэрнэт-выданню Liga.net экс-кіраўнік паўночнаатлантычнага альянсу (2009-2014 гг.) Андэрс Фог Расмусэн.

«Ключавая рызыка – гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнара з вайной і анексіяй. Гэтую краіну чакае такі сцэнар, калі яна не пачне рэфармавацца. Мая парада беларускаму народу і кіраўніцтву краіны ў тым, каб засцерагчыся ад агрэсіі расейцаў – трэба пачаць рэформы, якія вядуць да дэмакратыі і свабоды. Толькі гэтыя рэчы могуць абараніць ад расейскай агрэсіі. Мы чулі заявы Уладзіміра Пуціна, дзе ён казаў, што Беларусь павінна ўвайсці ў вялікую рускую дзяржаву, як Крымскі паўвостраў. І я б хацеў, каб Беларусь атрымлівала больш дапамогі ад Захаду. Але нам трэба бачыць пераарыентацыю Беларусі да свабоды і дэмакратыі», – заявіў Расмусэн, які з 2016 года зʼяўляецца дарадцам прэзідэнта Украіны.

Паводле Расмусэна, «Лукашэнка не хоча жыць пад прыгнётам Пуціна».

ЮВ, belsat.eu, паводле liga.net

Стужка навінаў