«Белтэлекам» абвясціў пра падвышэнне коштаў на свае паслугі


З 3 траўня 2019 года кошт паслуг доступу ў сетку Інтэрнэт і кошт пакетаў паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 4 %. Пра гэта паведамляе сайт кампаніі «Белтэлекам».

Кошт паслуг тэлеграфнай сувязі, міжнародных тэлефонных злучэнняў, тэлебачання і шэрагу іншых дадатковых паслуг электрасувязі павялічыцца ў сярэднім на 5%. Павышэнне не закране тарыфы на рэгуляваныя паслугі мясцовай і міжгародняй тэлефоннай сувязі, а таксама паслугі доступу ў лінейна-кабельныя збудаванні, паслугі доступу ў сетку Інтэрнэт з гарантаванай паласой прапускання.

«Тарыфная палітыка кампаніі «Белтэлекам» накіраваная на максімальнае стрымліванне росту коштаў. Аднак пастаяннае развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогіяў і забеспячэнне гарантавана высокай якасці паслуг немагчыма без мадэрнізацыі сеткі, набыцця сучаснага абсталявання, распрацоўкі новых тэхнічных рашэнняў і паслуг», – тлумачаць у кампаніі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў