Беларускія і расейскія вайскоўцы «знішчылі» супольнага ворага


Беларуска-расейскія вучэнні.
Фота: mil.by

Беларускія вайскоўцы падчас супольных вучэнняў з расейцамі «Шчыт Саюзу» правялі абарончы бой з умоўным праціўнікам у перадавой паласе абароны. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны Беларусі.

Аб’ектыў
Што ўключае неафіцыйная частка расейска-беларускіх вучэнняў «Шчыт Саюзу»?
2019.09.13 22:34

Артылерыйскія падраздзялення з Беларусі паразілі камандныя пункты, а таксама вайскоўцаў і тэхніку ўмоўнага праціўніка, не даўшы яму замацавацца на занятых рубяжах.

Таксама беларускае звяно штурмавікоў Су-25 пры поўнай адсутнасці светлавых арыенціраў на зямлі нанесла ўдар па танкавым падраздзяленні на маршы. Для гэтага ўжываліся 250-кілаграмовыя авіяцыйныя бомбы і некіравальныя авіяцыйныя ракеты рознага тыпу.

Меркаванні
Вайсковы саюз з Расеяй стаў для Беларусі пагрозай
2019.09.13 14:40

У міністэрстве адзначылі, што беларускія вайскоўцы са сваімі задачамі справіліся паспяхова.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў