Фільм «Крышталь» рэжысёркі Дар’і Жук не трапіў у шорт-ліст прэміі «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы замежны фільм». Нагадаем, Беларусь упершыню ў гісторыі вылучала сваё кіно на «Оскар».
Таксама ў шорт-ліст не трапілі фільмы з Расеі і Украіны – «Сабібор» Канстанціна Хабенскага і «Данбас» Сяргей Лазніцы.
У шорт-ліст у выніку ўвайшлі 9 стужак:
Нагадаем, дзеянні беларускай карціны «Крышталь» адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. Маладая дзяўчына-дыджэй марыць зʼехаць у Амерыку, але робіць памылку ў заяве на візу. Цяпер яна вымушаная правесці тыдзень у невялікім завадскім мястэчку, каб не пазбавіцца шанцу на выкананне сваёй «амерыканскай мары». У фільме паказана панарама жыцця 90-х: моладзевыя падпольныя вечарыны, стыхійныя рынкі, мары маладых людзей пра эміграцыю і жыццё застылай у часе правінцыі.
Здымкі фільма цалкам праходзілі ў Беларусі. Карціна створана ў сумеснай вытворчасці кінакампаніяў Беларусі, ЗША, Германіі і Расеі. Над фільмам працавала міжнародная здымачная група, галоўныя ролі ў стужцы выканалі расейскія акторы Аліна Насібуліна і Іван Мулін, а таксама актрыса тэатру імя Янкі Купалы Святлана Анікей ды інш.
ІІ, belsat.eu