Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку расейскую нафту па цане $ 4 за барэль


«Белнафтахім» 2 красавіка мусіць скончыць перамовы з расейскімі кампаніямі наконт паставак нафты ў красавіку. Пра гэта заявіў журналістам прэм’ер-міністр Сяргей Румас. Пра гэта піша TUT.by.

Беларусь разлічвае атрымаць у красавіку 2 млн тон расейскай нафты па цане каля $ 4 за барэль.

«Сёння, думаю, «Белнафтахім» закончыць перамовы з расейскімі кампаніямі аб пастаўках расейскай нафты на красавік. Мы разлічваем атрымаць 2 млн тон нафты. Што тычацца прэміі – магу паўтарыць тое, што казаў два тыдні таму: пастаўка расейскай нафты будзе ажыццяўляцца без прэміі. Гэтая жорсткая і паслядоўная ўстаноўка кіраўніка дзяржавы аб куплі нафты без прэміі да цаны вытрымліваецца ўрадам. Вынік гэтай пазіцыі – кошт, па якой будзем купляць нафту ў красавіку, – каля 4 долараў за барэль», – расказаў Румас.

Амбасадар Беларусі ў РФ Уладзімір Сямашка 2 красавіка ў інтэрв’ю «Российской газете» заявіў, што зусім нядаўна нам удалося знайсці ўзаемапрымальнае рашэнне на 2020 год па ўмовах паставак расейскай нафты ў Беларусь.

«Гэтае рашэнне заснавана на зніжэнні прэміі расейскіх нафтавых кампаніяў у формуле цаны на нафту на 7 долараў ЗША за тону. Астатняя частка прэміі ў памеры 4,7 долара ЗША за тону будзе кампенсаваная ў рамках міжбюджэтных стасункаў Беларусі і Расеі. Таму чакаем, што ў астатнюю частку года нам удасца хутка нарасціць абʼёмы паставак і выйсці па 2020 года на лічбы, блізкія да тых, што першапачаткова планаваліся», – падкрэсліў амбасадар.

  • Раней кошт нафты для Беларусі разлічваўся па формуле «рынкавы кошт + прэмія пастаўшчыкам». Аднак з улікам рэалізацыі Расеяй чарговага этапу падатковага манеўру кошт расейскай нафты для Беларусі вырас (паводле ацэнак «Белнафтахіму», цяпер цана складае каля 83% ад сусветнай). У гэтых умовах Менск палічыў старую нафтавую формулу несправядлівай і плаціць прэмію адмовіўся. Праз гэта напрыканцы 2019 года Беларусь не змагла заключыць нафтавыя кантракты з асноўнымі расейскімі кампаніямі-пастаўшчыкамі – «Раснафта», «Сургутнафтагаз», «Газпрамнафта». За першы квартал 2020 года пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь знізіліся на 77% – да 1,04 мільёнаў тон. Агулам у 2020 годзе Беларусь планавала закупіць у Расеі 24 млн тон.
ВІДЭА
Іназемцаў: Праблемы Расеі адцягнуць яе ўвагу ад інтэграцыі з Беларуссю
2020.03.30 16:15

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў