Беларусь і Расея прыпынілі перамовы пра транзіт нафты


Менск і Масква не будуць фарсіраваць перамовы пра ўмовы транзіту расейскай нафты па беларускай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе «Коммерсантъ».

Паводле крыніцаў расейскага выдання, Беларусь і Расея пакуль не ўзгаднілі памер тарыфу на транзіт нафты па нафтаправодзе «Дружба» праз Беларусь і прыпынілі перамовы. На іх думку, бакі проста дачакаюцца, пакуль стаўка транзіту не будзе індэксавацца з 1 лютага аўтаматычна ў адпаведнасці з міжурадавай дамовай на 6,8 %. Менск жа патрабаваў павышэння тарыфу на 2020 год на 16,6 % у сувязі з пастаўкамі летась бруднай нафты з РФ.

«Гомельтранснафта Дружба». Фота VASILY FEDOSENKO / Reuters / Forum

Асноўнай прычынай зацягвання перамоваў «Коммерсантъ» называе тое, што пакуль невядомыя дакладныя аб’ёмы транзіту праз Беларусь.

У гэтым пытанні шмат залежыць ад вынікаў перамоваў паміж «Белнафтахімам» і расейскімі нафтавымі кампаніямі аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь. Паводле «Коммерсантъ», расейскі бок настойвае на прэміі ў $ 6 на тону да экспартнага парытэту, а Менск патрабуе яе адмены. Крыніцы беларускіх медыяў агучвалі лічбу ў $10 прэміі за тону нафты да кошту паставак.

Пасля індэксацыі тарыфу ў лютым Беларусь можа вярнуцца да перамоваў аб яго павышэнні з улікам кампенсацый за забруджаную нафту. Пры гэтым ёсць верагоднасць, што «Гомельтранснафта Дружба» пастараецца ўлічыць у тарыфе свае затраты на новы экалагічны падатак.

Hавiны
У адказ на павышэнне тарыфаў на транзіт нафты праз Беларусь, Расеі зменшыць аб’ёмы перапампоўвання
2020.01.17 21:54

Калі Менск будзе прасіць павысіць тарыф на 20-30 % ці больш, расейскія кампаніі могуць перанакіраваць частку патокаў з «Дружбы» у парты або на перапрацоўку ў РФ, мяркуе Сяргей Гараміта з «Райффайзенбанка».

Між тым беларускія НПЗ ва ўмовах адсутнасці кантрактаў на пастаўку нафты працягваюць працу з мінімальнай загрузкай магутнасцяў, паведамілі «Интерфакс-Запад» у «Белнафтахіме».

У канцэрне адзначылі, што прыярытэтнымі застаюцца пастаўкі нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак, экспарт па-ранейшаму прыпынены. Загрузка беларускіх НПЗ дазваляе падтрымліваць ключавыя тэхналагічныя працэсы.

Hавiны
«Транснефть» плануе адправіць у Беларусь 23,5 млн тонаў нафты
2020.01.17 11:51
  • У 2020 годзе Беларусь разлічвала набыць у Расеі 24-25 млн тонаў сырой нафты, а таксама дамагалася кампенсацыі ў сувязі з расейскім падатковым манеўрам у нафтавай галіне, у выніку якога беларускія НПЗ ужо панеслі страты.
  • Цягам снежня кіраўнікі дзяржаў вялі напружаныя перамовы па коштах на сыравіну, аднак дамовіцца не здолелі. Тэрмін дзеяння папярэдняй дамовы скончыўся 31 снежня.
  • З 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспарту нафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы. У канцэрне «Белнафтахім» сцвярджалі, што запасаў хопіць прыкладна на 20 дзён.
  • Аляксандр Лукашэнка даручыў вывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краін. 14 студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Круты паведаміў, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) разаслала камерцыйныя прапановы па набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.
  • З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябе пагадзілася толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Пакуль гаворка ідзе ўсяго пра 30 тысяч тонаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў