Беларускія НПЗ страцяць ад расейскага падатковага манеўру $ 5,8 млрд


Страты беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў ад падатковага манеўру ў нафтавай сферы ў Расеі складуць $ 320 млн у 2019 годзе, а цягам 2019-2024 гг. – $ 5,8 млрд. Такія лічбы агучыў 28 лістапада намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі Андрэй Бунакаў.

«У 2019 годзе пры перапрацоўцы нафты ў аб’ёме 18 млн тонаў у год сумарнае пагаршэнне па двух НПЗ пры сусветнай каціроўцы $ 60 за адзін барэль ацэньваецца ў $ 320 млн. Пры гэтым кошт нафты складае ўжо каля 80 % ад сусветнага, – сказаў Бунакаў. – З 2019 па 2024 год страты беларускіх НПЗ ад падатковага манеўру [у тых жа ўмовах] складуць каля $ 5,8 млрд».

Прадстаўнік Беларусі нагадаў, што падатковы манеўр у Расеі пачаўся ў 2015 годзе і будзе доўжыцца да 2024 года, а ў адпаведнасці з прынятае 3 жніўня 2018 года федэральным законам, на працягу шасці гадоў прадугледжваюцца паэтапнае зніжэнне ставак вывазной мыты на нафту і суразмернае павышэнне ставак падатку на здабычу нафты і газавага кандэнсату.

Hавiны
Расея не спяшаецца кампенсаваць Беларусі ані падатковы манеўр, ані шкоды ад «бруднай нафты»
2019.07.19 12:31

Віцэ-прэм’ер Расеі Дзмітрый Козак пасля нядаўняй сустрэчы ў Маскве прэмʼер-міністраў Беларусі і Расеі заявіў, што ў выпадку, калі краіны дамовяцца пра агульнае падатковае заканадаўства, то пытанне пра кампенсацыю за падатковы манеўр у Расеі сыдзе само па сабе.

Hавiны
У Маскве лічаць, што ўніфікацыя падатковага заканадаўства здыме пытанне пра кампенсацыю за падатковы манеўр
2019.11.20 19:09

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў