Лукашэнка загадаў узяць выпускныя вечары на «жорсткі кантроль»


Падчас паездкі ў Касцюковіцкі раён Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, як трэба праводзіць выпускныя вечары ў Беларусі, і даручыў чыноўнікам пракантраляваць гэтае пытанне.

Выпускны вечар вучняў 11 класаў сярэдніх школ у Смаргоні, Беларусь. 10 чэрвеня 2021 года.
Фота: ВК / Белсат

Мясцовая жыхарка спытала Аляксандра Лукашэнку аб сучасных выпускных у школах, якія нібыта ўсё больш ператвараюцца ў «шоу на лімузінах» і з наведваннем забаўляльных устаноў. У адказ ён заўважыў, што ставіцца да ўсяго гэтага «вельмі негатыўна».

Лукашэнка падкрэсліў, што нельга дапускаць расслаення:

«Нельга пасля заканчэння агульнаадукацыйнай сярэдняй школы рабіць тое, што вы кажаце. Нейкі там круцяк табе дапамог ці ты багацейшы – ты лімузін замовіў, прыехаў твой сын у школу. А як іншыя глядзяць? А як бацькі глядзяць? Гэта няправільна. Я публічна кажу: нам нельга гэта культываваць, нельга нам гэта падтрымліваць. Гэта дрэнна».

Што датычыцца правядзення выпускных, Лукашэнка даручыў сваёй адміністрацыі і чальцам ураду ўзяць гэтае пытанне «жорстка на кантроль».

«Не трэба. Душа павінна быць. Мы – душэўныя людзі. Школа, калектыў, бацькі – яны павінны збірацца, вызначыцца. Прыгожа. Лепш з бацькамі – хаця б першая частка. Потым бацькоў ужо дадому адправяць. У сярэдзіне гэтай урачыстай часткі (выпускнікі. – заўвага.) пабудуць самі. І сустрэнуць світанак», – зазначыў ён.

Агляд
Бюджэтная вечарынка ці свята на шырокую нагу: колькі каштуе школьны выпускны
2023.05.31 13:07

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў