У Берасці рэканструктары з Беларусі, Расеі і Нямеччыны паказалі вечарам 21 чэрвеня паказалі, як выглядала сітуацыя на мяжы незадоўга да пачатку Вялікай айчынай вайны. Раніцай 22 чэрвеня тут таксама адбылася рэканструкцыя падзеяў 78-гадовай даўніны.
У адрозненне ад вялікай афіцыйнай рэканструкцыі нападу фашысцкіх войскаў і баёў, «апошні мірны дзень» напярэдадні паказвалі непрафесійныя акторы, якія хацелі «перадаць жыццё звычайных людзей у тыя часы».
Рэканструкцыі 22 чэрвеня ладзяцца дзявяты год запар. Сёлета для ўдзелу ў імпрэзе прыехалі каля 500 рэканструктараў з 15 краінаў свету.
Гледачам паказалі афіцыйную версію першых гадзінаў айчынай вайны – яе прытрымлівалася савецкія ўлады, а цяпер і ўлады Беларусі і Расеі.
Пачуць альтэрнатыўную версію можна толькі на адмысловых канферэнцыях або прачытаць у спецыяльнай літаратуры. Шэраг гісторыкаў сцвярджаюць, што насамрэч падзеі тых дзён моцна адрозніваліся ад таго, што пазней падавала савецкая прапаганда.
Нягледзячы на гэта, тысячы людзей, што ў чатыры раніцы прыйшлі на рэканструкцыю абароны Берасцейскай крэпасці, аказаліся ад яе ў захапленні. Сярод наведнікаў хапала і турыстаў з Расеі.
АС/KA belsat.eu