У Бранскай вобласці невядомыя падарвалі чыгуначную каляіну каля межаў Беларусі і Украіны


Увечары 24 кастрычніка, на перагоне паміж населенымі пунктамі ў Бранскай вобласці Расеі, недалёка ад беларускай і ўкраінскай межаў, здэтанавала выбуховае прыстасаванне, што пашкодзіла чыгуначную каляіну. Пра гэта паведаміў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.

Пашкоджаная рэйка і шпалы. Крыніца: Hajun_BY/Telegram

«Сёння ўвечары на перагоне паміж населенымі пунктамі Навазыбкаў і Злынка спрацавала невядомая выбуховая прылада. Пашкоджаная чыгуначная каляіна», – напісаў Аляксандр Багамаз у сваім тэлеграм-канале.

Са словаў губернатара, пацярпелых няма.

У тэлеграм-канале «Беларускі гаюн», які вядзе маніторынг вайсковай актыўнасці ў Беларусі, апублікавалі фота, на якіх можна пабачыць пашкоджаную рэйку і некалькі шпалаў. Там таксама адзначылі, што гэты шлях «актыўна выкарыстоўваюць для вайсковых перавозак Расея – Беларусь».

Месца на карце, дзе падарвалі чыгуначную каляіну. Крыніца: Hajun_BY/Telegram
Аб’ектыў
Наколькі Беларусь уцягнутая ў вайну?
2022.10.24 22:26

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў