Прэм’ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову аб пашырэнні спісу фізічных і юрыдычных асобаў Украіны, у дачыненні да якіх уводзяцца контрсанкцыі.
«Спіс фізічных і юрыдычных асобаў Украіны, у дачыненні да якіх будуць прымяняцца спецыяльныя абмежавальныя меры, пашыраны. Я падпісаў адпаведную пастанову. Гэта зроблена для абароны інтарэсаў расейскай дзяржавы, кампаніяў і грамадзянаў Расеі», – напісаў Дзмітрый Мядзведзеў у сваім twitter.
Адметна, што істотная колькасьць каментароў пад пастом расейскага прэм’ер-міністра мае з’едлівы і саркастычны характар. Вось толькі некаторыя з іх.
https://twitter.com/mumm_twit/status/1077532153385287680
https://twitter.com/UvazhaemiyYa/status/1077531092431880194
Cанкцыі ў дачыненні да Украіны ўвёў Уладзімір Пуцін, які 22 кастрычніка падпісаў указ аб увядзенні «спецыяльных эканамічных мер» у дачыненні да афіцыйнага Кіева. У чорны спіс Масквы трапілі бізнесоўцы,палітыкі, грамадскія дзеячы, журналісты. Акрамя таго Масква дадаткова абмежавала ўвоз у Расею ўкраінскіх тавараў.
СК, belsat.eu