Як адбываліся акцыі пратэсту прымеркаваныя да Першамаю.
Адмысловае выданне Студыі Белсат.
15:51 Менская акцыя скончылася без эксцэсаў. Дзякуй, што былі з намі!
15:16 Па ўсёй краіне адбыліся прэвнгтыўныя затрыманні. Затрыманні адбыліся ў Слоніме, Баранавічах, Гомлі, Магілёве, Берасці ды Менску.
15:01. Марш амаль дайшоў да плошчы Незалежнасці, гучыць «Свабоду!».
14:55. Людзі скандуюць: «Працу!».
14:45. Прыкладна пяць соцень чалавек, перадае карэспандэнт Belsat.eu. Калону суправаджаюць аўтазакі.
14:43. Некалькі соцень удзельнікаў дайшлі да ГУМу.
14:40. Людзі дайшлі да «Макдональдсу», на праспекце Незалежнасці зʼявіліся аўтазакі.
14:37. Яўген Афнагель заклікаў прайсціся маршам да плошчы Незалежнасці, натоўп падтрымаў гэтую ідэю.
14:30. Натоўп патрабуе адстаўкі Лукашэнкі, а таксама патрабуе вызвалення затрыманых па палітычных справах.
14:24. Беларусь гатовая да зменаў і гатовая да новага жыцця, заўважыў Уладзімір Някляеў.
14:21. На прыступках Палацу рэспублікі Павал Севярынец, Уладзімір Някляеў ды Вячаслаў Сіўчык. Натоўп скандуе:«Жыве Беларусь!» ды «Свабоду палітвязням!»
14:16. Ужо каля сотні ўдзельнікаў.
14:12. На Плошчы Уладзімір Някляеў.
«Прыйшлі працоўныя, у асноўным працоўныя аднаго ведамства – у іх і 1 траўня не выходны», – адзначыў палітык.
14:05. Міліцыя праз гукаўзмацняльнік заклікае разысціся і папярэджвае, што могуць быць ужытыя спецсродкі – дазволу на сённяшнюю акцыю ўлады не давалі.
14:03. На месцы ўжо каля двух дзясяткаў удзельнікаў.
13:58. Мужчына, які выйшаў на акцыю, разгарнуў бел-чырвона-белы сцяг. Адразу да яго падыйшлі АМАПаўцы, але праз некаторы час сыйшлі.
Таксама мужчына дастаў белы аркуш паперы, які назваў «воўчым квітком, самі ведаеце каму».
13:52. На Плошчу выйшла Марына Адамовіч, жонка арыштаванага на 5 содняў Мікалая Статкевіча.
13:50. Распачынаем нашую відэатрансляцыю з Кастрычніцкай плошчы.
Адныя святкуюць, а іншыя пратэстуюць. 1 траўня «Белсат» будзе весці наўпроставую трансляцыю з Кастрычніцкай плошчы, дзе а 14:00 мае адбыцца акцыя пратэсту «супраць усяго». Таксама мы пакажам афіцыйную частку «Свята працы».
У звязку з затрыманнем «за лаянку» нашага калегі Яўгена Меркіса, трансляцыя з санкцыянаванай акцыі ў Гомлі можа не адбыцца.
З 14:00 да 16:00 у эфіры «Белсату» выйдзе спецвыданне, прысвечанае першатравеньскіх пратэстаў у Беларусі.
Будзьце з намі!
Мір! Травень! Свабода!