Прэс-служба IIHFW пацвердзіла, што чэмпіянат свету па хакеі ў наступным годзе пройдзе ў Беларусі і Латвіі. Швейцарыя адмовілася.
Сёлетні чэмпіянат свету па хакеі ў Швейцарыі адмянілі праз каронавірус.
Разглядалася магчымасць правядзення турніру ў той жа Швейцарыі, але ў 2021 годзе. Аднак Швейцарыя вырашыла саступіць права на правядзенне чэмпіянату ў Беларусі і Латвіі, як гэта было запланавана раней.
«Усім заўзятарам, якія набылі квіткі ў аргкамітэце або ў афіцыйнага прадаўца білетаў Ticketcorner, вернуць грошы. На наступным тыдні (4-8 траўня 2020 года) уладальнікі квіткоў будуць праінфармаваныя пра далейшыя працэдуры адносна працэсу вяртання грошай», – паведамляе Міжнародная федэрацыя хакею.
ЮВ belsat.eu