Блогера Шэрага Ката нечакана выпусцілі, каб правесці дэзынфекцыю камеры


Блогера з Воршы Змітра Казлова (Шэры Кот) часова выпусцілі з ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). Зміцер распавёў пра сваё вызваленне на ўласным YouTube-канале.

«Пакуль радавацца няма чаму. На мне вісіць яшчэ два месяцы адміністратыўкі», – распавёў падчас кароткага стрыму Шэры Кот.

За ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі блогер Шэры Кот атрымаў 90 содняў арышту.

У ІЧУ Зміцер Казлоў адседзеў 30 содняў. Але 20 студзеня кіраўніцтва выпусціла блогера пад распіску, каб «правесці ў камерах дэзынфекцыю».

Hавiны
Блогера пакаралі 60-соднямі арышту, але яго чакае яшчэ тры суды
2020.01.18 10:42

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў