19 ліпеня 2019 года пайшоў з жыцця выкладчык і актор Аўгуст Мілаванаў, паведамілі ў тэатры.
Развітанне з артыстам адбудзецца на Галоўнай сцэне тэатру. Пра пачатак грамадзянскай паніхіды і месца пахавання тэатр абяцае паведаміць пазней.
Аўгуст Мілаванаў нарадзіўся 16 ліпеня 1937 года ў Валгаградзе. У 1961-м скончыў акторскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту на курсе Дзмітрыя Арлова. У Купалаўскім тэатры працаваў з 1962-га да 2012 года.
Акрамя работы ў тэатры Мілаванаў здымаўся ў кіно, на тэлебачанні, займаўся рэжысёрскай практыкай у аматарскіх тэатрах. З 1967 па 1987 год выкладаў акторскае майстэрства ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер – Акадэмія мастацтваў).
У 1988-м атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі.
ДД belsat.eu