Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 жніўня, паводле папярэдніх звестак, склалі $ 8 627,9 млн. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным банку. Такі паказнік з’яўляецца найвышэйшым ад жніўня 2013 года.
За ліпень 2019 года золатавалютныя рэзервы выраслі на $ 337,1 млн, або на 4,1 %, пасля росту ў чэрвені 2019 года на $ 200,8 млн (на 2,5 %).
У ліпені Беларусь пагасіла сваіх абавязкаў у валюце на амаль $ 500 млн.
Паводле Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 года, аб’ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за $ 7,1 млрд. Пакуль што гэты паказнік перавышаны на $ 1,5 млрд.
Прыкладна на столькі ж ЗВР павялічыліся ў параўнанні з 1 студзенем 2019 года.
МГ belsat.eu