Міністэрства фінансаў ЗША ўзмацніла ціск на венесуэльскі дзяржаўны нафтавай канцэрн PDVSA: цяпер пад амерыканскімі санкцыі апынуцца міжнародныя імпарцёры, што будуць пастаўляюць у Венесуэлу вадкасці для развядзення нафты. Пра гэта паведамлае golos-ameriki.ru.
ЗША імкнуцца максімальна абмежаваць даходы, якія рэжым Нікаляса Мадуры атрымлівае дзякуючы дзейнасці дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA. Канцэрн доўгі час імпартаваў разбаўляльнікі з ЗША. Гэтыя рэчывы неабходныя для развядзення венесуэльскай звышцяжкай нафты, што робіць яе прыдатнай для наступнага экспарту. Аднак улады ЗША забаранілі амерыканскім вытворцам весці падобныя аперацыі яшчэ ў студзені, прымусіўшы PDVSA звярнуцца да пастаўшчыкоў з іншых краінаў.
«Мы зацягваем пятлю на любых патэнцыйных шляхах абыходу існуючых санкцыяў, якія дазваляюць рэжыму Мадура шукаць шляхі для выкарыстання PDVSA у якасці сваёй дойнай каровы», – кажа ананімная высокапастаўленая крыніца ў адміністрацыі ЗША.
Прадстаўнік адміністрацыі дадаў, што апошняе паведамленне Мінфіна папярэджвае міжнародныя кампаніі пра тое, што любое іх далейшае ўзаемадзеянне або здзелкі з PDVSA могуць стаць падставай для будучых патэнцыйных санкцый.
У траўні экспарт нафты з Венесуэлы ўпаў праз санкцыі на 17%.
ІІ belsat.eu