Каля 10 000 журналістаў з 14 дзяржаўных пекінскіх онлайн-выданняў будуць прахадзіць «пілотныя тэсты» на лаяльнасць Сі Цзінь Піну і веданне камуністычнай ідэалогіі, піша «South China Morning Post».
У кастрычніку праверку будуць павінны прайсці ўсе астатнія журналісты дзяржаўных медыяў краіны.
Пілотныя тэсты журналісты змогуць прайсці на мабільным прыкладанні «Xuexi Qiangguo». Як тлумачыць выданне, на гэтай платформе выкладваюць навіны, артыкулы, відэаролікі і дакументальныя фільмы пра ідэалогію Камуністычнай партыі Кітая і кіраўніка дзяржавы.
Кітайскае ўпраўленне па наглядзе за медыямі аб’явіла, што пасведчанні супрацоўнікаў СМІ будуць выдаваць толькі тым журналістам, якія здалі іспыт. Тыя, хто не здасць экзамен з першай спробы, змогуць паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз.
Экзамен складаецца з пяці раздзелаў, як мінімум два з якіх прысвечаныя Сі Цзінь Піну і адзін – марксізму.
ЮВ belsat.eu