Землятрус у Эквадоры: колькасць загінулых расце


Колькасць ахвяраў самага магутнага землятрусу ў краіне з 1979 года працягвае расці.

Пацверджаная гібель 272 чалавек. Больш за дзве тысячы атрымалі раненні рознай цяжкасці.

У выратавальнай аперацыі бяруць удзел каля 10 тысяч жаўнераў і 3,5 тысячы паліцыіянтаў. У Эквадор на дапамогу прыехалі адмыслоўцы з Мексікі і Калумбіі. Аднак у ратавальнікаў ёсць праблемы з выцягваннем людзей з-пад завалаў – у некаторых паселішчах няма спецыяльнай тэхнікі.

З замежнай паездкі вярнуўся прэзідэнт Эквадора Рафаэль Карэа.

Падземныя штуршкі магнітудаю 7,8 адбыліся ў ноч на 17 красавіка. Іх эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне гораду Пэдэрналес у эквадорскай правінцыі Манабі. У Эквадоры ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Землятрус магнітудаю больш за сем балаў адбыўся таксама ў Японіі на паўднёвым востраве Кюсю. Тысячы японцаў начуюць на вуліцы і ў эвакуацыйных цэнтрах, баючыся паўтарэння моцных падземных штуршкоў.

Мясцовыя сейсмолагі прагназуюць, што астаткавыя штуршкі рознай магутнасці будуць адбывацца яшчэ мінімум тыдзень.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў