З Варшавы для беларусаў пусцяць дадатковыя аўтобусы да Берасця і Горадні


Консульскі аддзел амбасады Беларусі ў Польшчы прапрацоўвае магчымасць арганізацыі адмысловых аўтобусных рэйсаў да беларускіх гарадоў.

Як паведамляе МЗС Беларусі ў Facebook, з 18 да 24 сакавіка фірма «Teambus Travel» арганізуе аўтобусныя рэйсы па маршрутах Варшава – Берасце і Варшава – Горадня. Аўтобусы будуць адпраўляцца ў выпадку наяўнасці дастатковай колькасці жадаючых.

Консульским отделом Посольства Республики Беларусь в Республике Польша прорабатывается возможность организации фирмой…

Opublikowany przez МИД Беларуси Poniedziałek, 16 marca 2020

Зацікаўленым грамадзянам Беларусі трэба накіраваць свае звесткі (імя і прозвішча лацінкай згодна пашпарту, кантактны нумар тэлефона) з указаннем канчатковага пункту накіравання «Берасце» або «Горадня» на паштовую скрыню poland.consul@mfa.gov.by з пазнакай «Выезд у Беларусь».

Меркаваны час адпраўлення з Варшавы – 12:00 ад Палацу культуры і навукі, plac Defilad 1, 00-901 Warszawa.

Hавiны
Уведзена становішча «эпідэміялагічнай пагрозы». Польшча закрывае межы для іншаземцаў
2020.03.13 20:58

13 сакавіка прэм’ер міністр Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ўрад вырашыў закрыць мяжу для іншаземцаў. На адмысловым брыфінгу кіраўнік польскага ўраду заявіў, што ў краіне ўводзіцца становішча «эпідэміялагічнай пагрозы».

З 15 сакавіка на ўсіх межах уведзены паўнавартасны кантроль. Уезд іншаземцаў на тэрыторыю Польшчы цалкам абмяжоўваецца. Выключэннем з’яўляюцца іншаземцы (не турысты), якія, напрыклад, працуюць у Польшчы і кожны дзень ездзяць праз мяжу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў