Як змяніліся курсы валютаў у 2019 годзе?

Падыходзіць да заканчэння 2019 год. Ужо вядомыя курсы валютаў на апошні дзень гэтага года. Карэспандэнты «Белсату» паглядзелі, як змяніліся кошты замежных грошай у параўнанні з 31 снежня 2018 года.

Афіцыйны курс долара на 31 снежня 2019 года складае 2,1036 рубля. Год таму за яго давалі 2,1598 рубля.

Змяненне курсу долара ў Беларусі ў 2019 годзе.

Курс еўра дасягнуў 2,3524 рубля. А ў гэты ж дзень мінулага года ён складаў 2,4734 рубля.

Змяненне курсу еўра ў Беларусі ў 2019 годзе.

На канец года 100 расейскіх рублёў каштуюць 3,4043 беларускага супраць 3,1128 рубля на 31 снежня 2018 года.

Змяненне курсу расейскага рубля ў Беларусі ў 2019 годзе.

Такім чынам, за год курсы еўра і долара знізіліся – адпаведна на 4,9 % і 2,6 %, а расейскі рубель падаражэў на 9,4 %.

Што датычыць курсаў валют на 2020 год, то, як мяркуюць апытаныя намі эканамісты, долар у Беларусі пад канец наступнага года будзе каштаваць 2,2 – 2,25 рубля.

МГ belsat.eu

Hавiны