Бруклінскі федэральны суд ЗША прызнаў вінаватым мексіканскага наркабарона Хуакіна Гузмана на мянушку Эль Чапа (Карантыш), які ўзначальваў наркакартэль Сіналёа.
Па версіі абвінавачвання, Гузман нясе адказнасць за кантрабанду 155 тон какаіну ў ЗША на працягу 25 гадоў, а таксама іншых наркотыкаў – у прыватнасці, метамфетаміну і марыхуаны. На працэсе стала таксама вядома, што Эль Чапа на неаднаразова гвалтаваў непаўналетніх дзяўчат, часам 13-гадовых, і называў іх «вітамінкамі», паколькі яны, паводле ягоных слоў, «давалі яму жыццё». Паплечнікі Гузмана таксама распавядалі на судзе, што наркакартэль Сіналёа рэгулярна падкупляў мексіканскіх палітыкаў. У прыватнасці, прэзідэнт Мексікі Энрыке Пэння Ньета нібыта атрымаў ад Эль Чапа выплату ў сто мільёнаў долараў.
Мера пакарання для Гузмана агучыць асобна. Суд над Эль Чапа суправаджаўся падвышанымі мерамі бяспекі.
Гузман нарадзіўся ў 1957 годзе ў сям’і фермераў. Злачынную дзейнасць пачынаў пад кіраўніцтвам завадатара картэлі Гуадаляхара Мігеля Анхэля Фэлікса Галлярда, адказваў за кантакты з калумбійскімі наркадылераў. У канцы 1980-х гадоў Эль Чапа заснаваў уласны картэль Сіналёа.
Эль Чапа неаднаразова арыштоўвалі, але наркабарон уцякаў з мексіканскіх турмаў у 2001 і 2015 гг. У 2016 годзе Гузмана зноў арыштавалі ў Мексіцы, а праз год яго экстрадавалі ў ЗША.
Пасля смерці Усамы Бін Ладэна Гузман лічыўся самым небяспечным злачынцам у свеце. Часопіс «Forbes» назваў яго найбуйнейшым наркагандляром у гісторыі – нават больш уплывовым, чым Паблё Эскабар.
ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі