Па стане на раніцу 10 траўня колькасць выяўленых інфікаваных каронавірусам у свеце складае 4 024 737 асобаў. Ад захворванняў COVID-19 памерлі 279 313 чалавек, такія звесткі прыводзіць універсітэт Джонса Хопкінса.
Найбольшую колькасць інфікаваных каронавірусам выявілі ў ЗША. Тут медыкі правялі і найбольш тэстаў і зафіксавалі 1 309 541 выпадкаў заражэння.
У Іспаніі, Італіі і Вялікай Брытаніі больш за 200 тысячаў інфікаваных. Больш за 198 тысячаў заражэнняў у Расеі.
Агулам у свеце выявілі 4 024 737 інфікаваных, памерлі ад каронавірусу 279 313 чалавек. Паправіліся і выпісаныя з шпіталяў 1 375 854 пацыентаў.
У Беларусі па стане на 10 траўня медыкі выявілі 22 973 выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 131 пацыент, паведамляе Мінаховы здароўя.
CK belsat.eu