Польскія СМІ паведамляюць, што Союзу палякаў у Беларусі не далі правесці святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня незалежнасці Польшчы.
Паводле niezalezna.pl, святочны канцэрт з нагоды 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы, арганізаваны Саюзам палякаў у Беларусі, скончыўся праз паўгадзіны пад ціскам адміністрацыі канцэртнай залі. Старшыня Саюзу Анжэліка Борыс заклікала прысутных разысціся мірна і «не паддавацца на правакацыі».
Гэта была ўжо чацвертая спроба правесці канцэрт. Раней Саюзу палякаў тройчы адмаўлялі ў арэндзе памяшканняў.
ІІ, belsat.eu