У Менск ляціць намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША


Дэйвід Гэйл.
Фота: Reuters/Forum

17 верасня Беларусь мае наведаць намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных справах Дэйвід Гэйл. Пра гэта паведаміў БелТА прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Меркаванні
Болтан і новая Рэч Паспалітая, або Чаго Масква не даруе Лукашэнку
2019.09.02 13:53

У Беларусі ў амерыканскага чыноўніка запланаваная сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам і перамовы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем.

Бакі збіраюцца абмеркаваць пытанні беларуска-амерыканскіх стасункаў і рэгіянальнай бяспекі.

Нагадаем, што 29 жніўня Менск наведаў цяпер ужо былы памочнік прэзідэнта ЗША ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Болтан.

Hавiны
Увесь кантэкст заявы Лукашэнкі пра Менск як сталіцу ЗША
2019.09.10 09:54

А 9 верасня ў Беларусі прайшоў лёгкаатлетычны матч паміж Еўропай і ЗША, на якім Аляксандр Лукашэнка заявіў пра гатовасць сустрэць у Менску Доналда Трампа.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў