У лонданскім тэатры падчас спектаклю абвалілася столь


Некалькі чалавек атрымалі пашкоджанні праз абвал столі падчас спектаклю ў знакамітым тэатры Пікадзілі ў Лондане.

Пра гэта паведамляе брытанскі тэлеканал Sky News.

Інцыдэнт адбыўся каля васьмі вечара 6 лістапада, калі ў тэатры ішла пастаноўка «Смерць каміваяжора» паводле п’есы Артура Мілера з амерыканскім акцёрам Уэнделл Пірсам у галоўнай ролі.

Відавочцы сцвярджаюць, што прыкладна праз дзесяць хвілін пасля пачатку паказу гледачы пачулі шум нарастаючай вады – са столі пачалі падаць кроплі, а затым частка канструкцыі плошчай прыкладна тры на чатыры метры з трэскам абвалілася. У зале адчувалася паніка.

Аднак з будынку здолелі аператыўна эвакуяваць больш за тысячу чалавек. Толькі 5 з іх спатрэбілася медычныя дапамога – яны атрымалі нязначныя траўмы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў