У Беларусі памерлі ад каронавіруса 72 чалавекі, заразіліся – 10 463

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 26 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 10 463 выпадкі каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 873 чалавекі – гэта рэкордны прырост за адзін дзень.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 72 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 67 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

«У нас ніякай катастрофы няма». Стрым з брыфінгу Мінздароўя

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 1 695 пацыентаў. Агулам у краіне праведзена 147 525 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Лукашэнка ўбачыў «маленькі праменьчык надзеі» ў сітуацыі з эпідэміяй каронавіруса

ІІ belsat.eu

Hавiны