Менская пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд пратэст супраць выраку актывісту анархісцкага руху Змітру Паліенку, якога 25 кастрычніка асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі». Пра гэта Паліенка паведаміў у сваім «Facebook».
У апеляцыйным пратэсце пракуратура называе прысуд актывісту незаконным, бо ён не адпавядае «цяжкасці злачынства і асобе абвінавачанага з прычыны мяккасці». Пракурор настойвае, каб Паліенку ўсё ж такі пазбавілі волі на шэсць гадоў.
Внимание друзья! Точка в моем уголовном деле не поставлена! Палач вынес протест на приговор суда! Мафии Лукашенко всё…
Opublikowany przez Дымок Напримеров Sobota, 9 listopada 2019
- 25 кастрычніка Менгарсуд прысудзіў актывіста да трох гадоў «хатняй хіміі» па ч.3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства). З яго была ўзятая падпіска аб нявыездзе і прызначанае прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Ад трохгадовага тэрміну зняволення быў адмінусаваны год паводле амністыі.
- Паліенку прызналі вінаватым у распыленні пярцовага газу ў вочы суседа па пад’ездзе, з якім у актывіста адбыўся канфлікт. Сам Паліенка тлумачыў гэтае дзеянне абаронаю.
- Першапачаткова следчыя распачалі ў дачыненні да Паліенкі адразу чатыры крымінальныя справы. Актывіст на знак пратэсту падчас першага паседжання парэзаў сабе руку. Пазней пракуратура адмовілася ад трох абвінавачванняў.
ІІ belsat.eu